ГУЛЬНЯ “ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ? СТРАВЫ, ПОСУД, ПРАДМЕТЫ ПОБЫТУ БЕЛАРУСІ”

21.01.2022

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Дзіцячы сад № 48 г.Віцебска”

ГУЛЬНЯ

“ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ? СТРАВЫ, ПОСУД, ПРАДМЕТЫ ПОБЫТУ БЕЛАРУСІ”

Для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

   АДУКАЦЫЙНАЯ ГАЛІНА: “дзіця і грамадства”, “развіцце маўлення і культура маўленчых зносін”.

  МЭТА: фарміраваць  уяўленні  пра стравы беларускай нацыянальнай кухні і стравы краін-суседзяў, дыферэнцаваць і называць прадукты харчавання неабходныя для прыгатавання страў, адрозніваць і называць прадметы побыту,якія аблегчваюць працу чалавека цяпер і ў мінулым (мікрахвалевая печ, пасудамыйная машына, гляк, вакрэйка), працягваць знаёміць са старажытнымі прадметамі побыту, параўноўваць мінулае і сучаснае прадметаў (лыжка,відэлец,кубак),развіваць уменне ўстанаўліваць залежнасць формы прадметаў да іх прызначэння, працягваць развіваць навыкі разумення беларускай мовы,уменне  ўжываць словы-назвы акаляючых прадметаў (посуду,садавіны,гарадніны,прадметаў побыту),практыкаваць ва ўжыванні  новых слоў у розных фразавых канструкцыях,пашыраць лексічны запас, выхоўваць каштоўнасныя адносіны да багаццяў беларускай мовы, павагу да гісторыі і культуры роднай зямлі.

  ПРАВІЛА ВЫКАРЫСТАННЯ:  Дзяўчынка Васілінка сустракае гасцей.

Варыянт 1.Выхаванцу прапаноўваецца выбраць некалькі картак ( прадметы побыту, посуд,прадукты харчавання) ў адпаведнасці з гульнявым полем (кухня сучасная-кухня  старажытная, сад-агарод-поле),ён павінен замацаваць іх на поле,абгрунтаваць свой выбар у адпаведнасці з пастаўленнымі задачамі гульні, ён прамаўляе словы і ўтварае розныя сказы з імі, вызначае суадносіны прадметаў адзін да аднаго.

Варыянт 2.Выхаванец выбірае картку са стравай, вызначае, па яго меркаванню,у якім посудзе яе прыгатаваць(выбірае гульнявое поле), якія прадукты харчавання  неабходны для прыгатавання(выбірае некалькі картак)і вымаўляе назвы,вызначае неабходнасць менавіта гэтага прадукта.Замацоўвае веды пра нацыянальныя стравы, называе іх.Праяўляе ініцыятыву ў “прыгатаванні” самастойных страў. Дзяўчынка Васілінка дапамагае выхаванцам пры неабходнасці.

Варыянт 3.Выхавальнік дэманструе выхаванцу некалькі картак, на якіх намаляваны чатыры малюнкі, тры з іх падыходзяць па нейкай прымеце, іх можна назваць адным словам, а чацвёрты лішні. Які?Чаму?Растлумачце свой выбар.Ці сам выхаванец падбірае і вызначае прыналежнасць таго прадмета,картку з выявай якога ён абраў.

АЎТАР: творчая група “Дзіцячага сада № 48 г.Віцебска ”