Наша дзейнасць

На мінулым тыдні выхаванцы нашага дзіцячага сада праводзілі восень вясёлым святам Багач

Багач у сістэме календара вылучаецца як свята, максімальна набліжанае да ўзвіжанскіх «сонечных» урачыстасцяў. Запаленая свечка як правобраз сонца, крыніцы святла суадносіць абрад са святкаваннем восеньскага раўнадзення. Аб'яднанне свечкі і зерня як сімвала дабрабыту наглядна дэманстравала тыповае для міфапаэтычнага мыслення ўяўленне пра Сонца — жыццядайнага апекуна земляробства.

Святочны дзень не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: «Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць», «Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку». Ад цяжкіх работ пад восень сяляне добра стамляліся, асабліва жанчыны: «Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы». 

  Беларускімі песнямі, гульнямі, святочнымі абрадамі, нацыянальнымі касцюмамі парадавалі дзеці ўсіх гасцей свята.

Спадзяемся, што будучы год будзе счастлівы, ураджайны,  багаты на незабыўныя прыемныя моманты!!!